212Г000265_3
Шыфр
212Г000265
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1843 г.
Былая паштовая станцыя ўяўляе сабой замкнёны комплекс з невялікім унутраным дворыкам. Асноўны будынак - станцыйны дом, арыентаваны галоўным фасадам да дарогі Віцебск-Гарадок. Станцыйны дом 3-га разраду (так афіцыйна завецца будынак) пабудаваны з цэглы па "прыкладным" праекце 1843 г. Будынкі часткова перабудаваны. З паўночнага боку комплекса размешчаны былы флігель для ямшчыкоў.
У 1941-1942 гг. у комплексе будынкаў былой паштовай станцыі фашысты размясцілі лагер савецкіх ваеннапалонных.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны комплекс выкарыстоўваўся ў якасці жылога будынка – дома дарожнага майстра.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён