зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы “Алесіна”:

Комплекс былой сядзібы “Алесіна”:

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000571

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1905

Стыль

Неараманскі стыль з элементамі прамысловага мадэрна (эклектыка)

Апісанне

Алесіна - маёнтак на поўдні сучаснага Смалявіцкага раёна, які некалі ўваходзіў у шырокі кангламерат тутэйшых сядзіб і фальваркаў у складзе старога Смілавіцкага графства. Да сярэдзіны ХІХ ст. у Алесіна была невялікая сядзіба, у якой, паводле мясцовых легендаў, жыла Паўліна Манюшка, унучка Станіслава Манюшкі.

Будынкі ў аг. Алесіна знаходзяцца на паўночнай ускраіне вёскі. Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. з каменю і цэглы. 

Жылы корпус з гаспадарчай прыбудовай мае Т-падобную планіроўку. Дом пабудаваны з цэглы, падзелены 2 капітальнымі сценамі на 3 часткі. З паўднёвага боку да корпуса прыбудаваны з цэглы і каменю нізкі аднапавярховы будынак. У дэкаратыўным убранстве фасадаў выкарыстаны нішы, лапаткі, ліштвы з броўкамі і карнізамі.

Будынак бровара Т-падобны ў плане. Складаецца з 4 абʼёмаў, накрытых пакатымі двухсхільнымі дахамі з шчытамі ў тарцах. У агульнай кампазіцыі будынка дамінуе высокі абʼём, які выступае невялікім рызалітам за плоскасць галоўнага фасада. Сцены будынка ўзведзены з каменя-валуна, вуглы і абрысы шчытоў выкананы з цэглы ў выглядзе лапатак. Дэкаратыўная апрацоўка збудаванння сціплая.

Будынак гаража прамавугольны ў плане, вырашаны ў выглядзе магутнага паралелепіпеда, накрытага двухсхільным дахам. Простае дэкаратыўнае вырашэнне фасада прадыктавана ўтылітарным прызначэннем будынка.

Будынак склада квадратны ў плане, перакрыты двухсхільным дахам, пабудаваны з цэглы і каменя. Тарцовыя сцены глухія. 

Комплекс будынкаў – помнік прамысловага будаўніцтва.

Старонка