зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы Беліца: сядзібны дом; вытворчыя і гаспадарчыя пабудовы; парк

Комплекс былой сядзібы Беліца: сядзібны дом; вытворчыя і гаспадарчыя пабудовы; парк

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000750

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

п. п. ХІХ ст.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

Комплекс былой сядзібы складаюць рэшткі сядзібнага дома, вакол яго парк з вадаёмам, крыху адасоблена размешчаны гаспадарча-вытворчыя будынкі. Сядзібу Беліца пачаў развіваць Іосіф Свяцкі: пры ім былі закладзены сядзібны дом, спіртзавод, цагляная фабрыка, карчма, а таксама пейзажны парк. Справу працягнуў яго сын Карл, які прыбудаваў да сядзібнага дома ў Беліцы вежу – самую пазнавальную дэталь комплексу. Будавалася яна ў пачатку XX стагоддзя з цэглы, якая выраблялася тут жа, на заснаваным Свяцкімі цагляным заводзе. Праект вежы распрацаваў польскі архітэктар Мечкоўскі .Беліца належала роду Свяцкіх да 1917 года. Пасля рэвалюцыі маёнтак быў нацыяналізаваны, усе гаспадарчыя прадпрыемствы Свяцкіх увайшлі ў саўгас «Полымя». У Другую сусветную вайну ў палацы знаходзіўся нямецкі гарнізон, а ў пасляваенныя гады будынак перадалі сельгастэхнікуму. Пасля вайны ў сядзібным доме была школа бухгалтароў, затым Беліцкая сярэдняя школа.

Сядзібны комплекс быў вытрыманы ў духу позняга класіцызму. На сённяшні дзень часткова захаваліся дом і васьмікутная вежа, рэшткі сядзібнага парку, гаспадарчы двор з рэшткамі гаспадарчых пабудоў, розных прадпрыемстваў (уключаючы бровар) і стайні з карэтнай.

 Сядзіба ў Беліцы мае мемарыяльнае значэнне. Тут у 1903-1904 гг. у гаспадара маёнтка Караля Свяцкага працаваў будучы народны паэт Беларусі Янка Купала. Спачатку ён служыў у канторы маёнтка, а потым з вясны 1904 г. быў малодшым прыказчыкам на полі. У канцы 1904 г. пачынаючы паэт пакінуў Беліцу, бо захварэла маці. У Беліцы быў напісаны верш "Мая доля".

Старонка