Шыфр
112Г000480_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1810 - 1815 гг.
Стыль
Класіцызм з рысамі рамантызму
Апісанне
Ансамбль у в. Нача - унікальны помнік палацава-паркавага мастацтва. Палац, які існаваў да 1905 г. у нязменным выглядзе, быў узведзены ў 1810-1815 гг. Міхаілам Чарноцкім. У 1905-1910 гг. паводле праекта архітэктара А. Крыжаноўскага быў значна перабудаваны і пашыраны. Будынак налічваў 10 пакояў. Унутраны паркавы фасад палаца захаваў ранейшы від.
Ансамбль сядзібы мае рэгулярную планіроўку з мураваным палацам у цэнтры. За палацам разбіты пейзажны парк, злучаны з садам і з захаду абмежаваны вадаёмам. Адасоблена з усходняга боку стаяць гаспадарчыя пабудовы.
У Начы захаваліся рэшткі сонечнага гадзінніка і вельмі рэдкія для Беларусі віды раслін.
Ансамбль у в. Нача - унікальны помнік палацава-паркавага мастацтва.