зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы: палац, гаспадарчыя пабудовы, парк

Шыфр

312Г000182

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

Першая палова XIX cm.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Комплекс былой сядзібы знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Гісторыя сядзібы, як і гісторыя мястэчка ў цэлым, па пісьмовых крыніцах прасочваецца, пачынаючы з XV стагоддзя. Можна сцвярджаць, што Хальч з'яўляўся "тытульным" маёнткам роду Халецкіх. Быў заснаваны як комплекс, які сумяшчаў жылыя, адміністрацыйна-гаспадарчыя, і, зразумела, абарончыя функцыі. Планiроўка ансамбля мае сiметрычна-восевую кампазiцыю. Палац кампактны, прамавугольны ў плане двухпавярховы аб'ём, накрыты вальмавым дахам. Сіметрыю будынка парушае з заходняга боку аднапавярховая прыбудова з дадатковым уваходам. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана шасцікалонным порцікам з трохвугольным драўляным франтонам. У цэнтры дваровага фасада паўкруглая тэраса з каланадаю на 1-м паверсе. Першы паверх апрацаваны рустам. Планіроўка калідорная. Парадныя памяшканні і галоўная зала на 2-м паверсе мелі выхады на балкон галоўнага фасада і паркавую тэрасу. На паўночны усход ад палаца знаходзяцца рэшткі пейзажнага парка, які цягнецца ўздоўж р. Сож амаль на два кіламетры.