312Г000324_2
Шыфр
312Г000324
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1890 г. - 1893 г.
Стыль
Гістарызм з элементаі готыкі, рэнесансу, ампіру і мадэрну
Яркі ўзор помнікаў архітэктуры і садова-паркавага мастацтва канца XIX - пачатку XX стагоддзя эклектычнага напрамку. Несумнеўнай вартасцю помніка з'яўляецца цэласнасць і добрая захаванасць складнікаў элементаў. Ансамбль размешчаны на беразе ракі Дабосня і ўключае сядзібны дом, флігель, шэраг гаспадарчых пабудоў, акружаных паркам.
У першай палове 19 ст. сядзіба была ўласнасцю рода Багародзкіх, у якіх яе выкупіў у 1891 г. генерал-інжынер М. Гатоўскі. Як пасаг сядзіба дасталася яго дачцэ Марыі, якая была замужам за В. Козел-Паклеўскім, сынам знатнага прадпрымальніка і грамадскага дзеяча Альфонса. Менавіта М. Козел-Паклеўскай быў пакладзены пачатак стварэння сядзібна-паркавага комплекса ў канцы 19 ст. Галоўным архітэктурным элементам комплекса і цэнтрам яго кампазіцыі з'яўляецца сядзібны дом (палац). Сядзібны дом быў пабудаваны ў 1890-1893 гадах па праекце прафесара архітэктуры Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Шрэтара. Палац неаднародны па аб'ёмнай пабудове і нерэгулярнай планавай арганізацыі. Уяўляе сабой Г-падобны ў плане асіметрычны двухпавярховы мураваны будынак, пабудаваны ў стылі "гістарызму" з выкарыстаннем элементаў готыкі, рэнесансу, ампіра і мадэрна.
Падобнае з палацам архітэктурнае вырашэнне мае і аднапавярховы цагляны флігель асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, які размешаны недалёка ад палаца. Комплекс гаспадарчых пабудоў прадстаўлены будынкам былога вінзавода, стайнямі, складскім памяшканем, у афармленні якіх выкарыстаны розныя архітэктурныя элементы.
Парк мае пейзажна-рэгулярную планіроўку і займае плошчу каля 10 га. Закладзены па праекту Ф. Шаніора. Асноўная сетка дарожак і акружны прагулачны маршрут дзеляць яго на некалькі зон: пладовы сад, пейзажны ландшафт, курціны вакол сядзібнага дома і па беразе ракі і г.д.Тэрыторыя сядзібы абнесена мураванай агароджай. Галоўны ўезд аформлены брамай, зробленай ў стылі неаготыкі, якая мае форму спічастай аркі. У яе дэкоры выкарыстана аркатура і васьмігранныя бакавыя вежы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён