зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом; фрагменты парку; гаспадарчыя пабудовы; капліца (на могілках)

Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом; фрагменты парку; гаспадарчыя пабудовы; капліца (на могілках)

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000647

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ ст.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Сядзіба была заснавана цвярскім памешчыкам, прадстаўніком старажытнага дваранскага роду А.А. Рымскім-Корсакавым. Сядзіба ўключала жылы дом, гаспадарчыя пабудовы, пейзажны парк, вадаёмы. Недалёка ад сядзібы на вясковых могілках Рымскія-Корсакавы пабудавалі капліцу-спачывальню ў неарускім стылі, вядомую таксама пад назвай Свята-Іверская царква.

Дакладная дата будаўніцтва сядзібы ў пісьмовых крыніцах не называецца. Скарэй за ўсё, яна была пабудавана да 1910 г. Комплекс сядзібы пабудаваны ў эклектычнай стылістыцы.

Сядзібны дом быў двухпавярховы складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. На першым паверсе размяшчаліся парадныя памяшканні, на другім - жылыя. На паўночны-захад ад сядзібнага дома размяшчаўся гаспадарчы комплекс. Вялікі парк са ставамі быў разбіты з паўднёвага і паўднёва-заходняга боку ад сядзібнага дома. 

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі маёнтак быў нацыяналізаваны. З 1930-х гг. па 1958 г. тут размяшчалася 2-я Ветрынская машынна-трактарная станцыя, пасля бальніца.

У наш час у былой сядзібе размяшчаецца структурнае падраздзяленне Наваполацкай гарадской бальніцы - Бяздзедавіцкая бальніца сястрынскага дагляду. На тэрыторыі бальніцы знаходзяцца сядзібны дом і будынак аўчарні з псарняй, які выкарыстоўваецца пад харчблок. 

Акрамя таго, захаваліся дом упраўляючага (цяпер жылы) і будынкі на гаспадарчым двары: службовы, які прыстасаваны пад жыллё, і часткова будынак карэтнай з аддзяленнем для сена.

Старонка