зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, парк

Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, парк

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

412Г000482

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Свіслацкі раён, г.п.Поразава, вул. Палетаева

Датаванне

Сярэдзіна XIX ст.

Стыль

Неабарока

Апісанне

Па звесткам А.Т. Федарука, сядзіба ў Поразаве належала шляхецкаму роду Багудзяк, затым Бутаўт-Анджэйкавічаў. Даследчык мяркуе, што сядзіба, якая захавалася да нашага часу, закладзена на месцы старой у канцы XIX- пачатку XX ст. у формах неабарока. Як адзначае А. Кулагін, зварот да традыцыйнага тыпу барочна-класіцыстычнай дробнапамеснай шляхейкай сядзібы быў даволі пашырны. Сядзіба займае роўную тэрасу р. Рось каля пасёлка. Парадная частка мае сіметрычна-восевую пабудову. На восі размешчана шырокая (10 м) уязная ліпавая алея. За дрэвамі адкрываецца партэр з сядзібным домам. У пойме была невялікая водная сістэма з трох вадаёмаў, запоўненых вадой з Росі. Сістэма парушана, вадой запоўнены адзін квадратны вадаём.Частка парку за сядзібным домам прадстаўлена дрэвамі: ліпа, клён, елка, ясень, конскі каштан, белая акацыя. У савецкі час (да 2002 г.) былы сядзібны дом быў прыстасаваны пад бальніцу. У гэтай сувязі была часткова зменена планіроўка. Фасады будынка фактычна захаваліся без істотных пераробак. У інтэр'еры захаваліся печы, архітэктурны дэкор у асноўным страчаны. Гаспадарчы комплекс сядзібы не захаваўся. Па матэрыялах А. Федарука

Старонка