Шыфр
312Г000489_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, аграгарадок Пярэдзелка, вул. Цэнтральная, д. 28
Датаванне
першая палова ХІХ ст.
Стыль
Класіцызм
Комплекс былой сядзібы пабудаваны ў пачатку ХІХ ст. у в. Суткоў на правм беразе р. Днепр. Цэнтральным аб'ектам архітэктурнай кампазіцыі з'яўляецца сядзібны дом. Будынак сядзібы складанай у плане формы, сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтральны двухпавярховы прамавугольны корпус сядзібы выцягнуты з поўначы на поўдзень. У архітэктурным дэкоры будынка выкарыстаны ліштвы, сандрыкі, руст, філёнгі. Планіроўка дома калідорная. У цэнтры - вялікі вестыбюль. Поўнасцю планіроўка не захавалася, паколькі будынак быў перабудаваны пад школу. Цэнтральная частка будынка закрытымі Г-падобнымі галерэямі злучана з невялікімі, высунутымі наперад, сіметрычна размешчанымі флігелямі. Аднапавярховыя прамавугольныя флігелі ўтвараюць паўзамкненую прастору параднага двара. Пры апошняй уладальніцы маёнтка, Кацярыне Бараноўскай, у флігелях жыла прыслуга. З 1924 г., калі ў будынку маёнтка размясцілася школа, у флігелях знаходзіліся службовыя памяшканні, памяшканні для вучэбных заняткаў, музейны пакой. Унутраная планіроўка флігеляў не захавалася. У 2005 г. прайшла буйная рэстаўрацыя будынка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён