Шыфр
212Г000206
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак ХХ ст. (1904 г.)
Стыль
Эклектыка
Сядзіба размешчана на ўсходнім беразе невялікага возера Опса. Цэнтрам сядзібнага комплексу з’яўляецца мураваны палац, размешчаны побач з возерам. З усходу сядзіба абнесена фігурным штыкетнікам, умацаваным слупамі з бутавага каменю, з паўднёвага боку абмежавана ручаём, праз які перакінуты аднаарачны мост. У цэнтры кампазіцыі дом ў глыбіні параднага партэра. Паўночная частка тэрыторыі адведзена пад гаспадарчую зону. Невялікі пейзажны парк ландшафтнай кампазіцыі з трох бакоў абкружае сядзібныя пабудовы. З старых пасадак захаваліся шасціствольны ясень, 3 піхты сібірскія.
Будаўніцтва мураванага палаца было спраектавана архітэктарам Целяжынскім з Панявежа і закончана ў 1904 г. Палац яшчэ добра захаваўся.
Сядзіба была пабудавана на сродкі графа Фелікса Плятэра. Але Плятэрам сядзіба не спатрэбілася, бо яны ўсё ж такі адсудзілі сабе сваю сядзібу ў Бяльмонтах. Старажылы памятаюць, як зрэдку графіня наведвала свой палац. Яе запомнілі невысокай, з сівымі валасамі. Прыязджала яна на брычцы. Калі ўсталявалася савецкая ўлада, яна кудысьці выехала. Дзяцей у яе не было.
У 1922 г. маёнтак выкуплены дзяржавай для арганізацыі мужчынскай сельскагаспадарчай школы, якая працавала з 1927-1939 гг. У палацы размясцілі класы для заняткаў, сталовую, інтэрнат, кватэры выкладчыкаў. Выкарыстоўваліся ўсе гаспадарчыя пабудовы. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў сядзібе размяшчаліся адпаведна нямецкі і савецкі шпіталі. Потым комплекс аддалі пад школу-інтэрнат. Пасля пераезду школы сядзіба прыйшла ў заняпад.
У пачатку 1980-х гг. сядзібу выкарыстоўвалі для здымак тэлевізійнага фільма "Зацішша" па раману І.Тургенева.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён