Шыфр
212Г000836_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХVIII - ХIХ стст.
Сядзібны дом размешчаны ў глыбіні парка, каля грэбня крутога схілу тэрасы. Тры крутыя выгіны р. Мнюта ў свой час удала былі выкарыстаны для стварэння пейзажнай кампазіцыі парку і штучных сажалак. Парк плошчай каля 10 га. закладзены ў пейзажным стылі. Меандрыруючая р. Мнюта, крутая тэраса, жывапісная пойма вызначылі яго своеасаблівасць. У парку раслі дрэвы лісцевых і хвойных парод. У дэндралагічным складзе трапляліся елка калючая блакітная, вярба белая ніцая, лістоўніца еўрапейская і дэкаратыўныя кусты - спірэя, шыпшына, бэз і інш. Цяпер парк зарос і здзічэў, страчаны кампазіцыйныя сувязі і планіроўка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён