зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс касцёла Святой Ганны

Комплекс касцёла Святой Ганны

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000376

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1782 г.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

Комплекс касцёла Святой Ганны пабудаваны у 1782 г. з цэглы, у 1895 г. рэканструяваны (без змен пакінута толькі апсіда). Значная частка яго каменных сцен падчас перабудовы была заменена на бутавы камень. З'яўляецца помнiкам архiтэктуры позняга класiцызму.

Мураваны будынак храма складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага ў плане аб'ёму i 5-граннай апсiды. Сцены аблiцаваныя бутавым каменем, лiштвы, карнiзы, вуглы пiлястраў пабеленыя. Iнтэр'ер мае выцягнутую па падоўжнай восi кампазiцыю. Зала расчлянёная 2 радамi слупоў на 3 нефы. Цэнтральны неф перакрыты драўляным падвесным цыліндрычным скляпеннем, у бакавых нефах столь драўляная, плоская, у апсiдзе перакрыцце цаглянае /конха/. Ва ўсходняй частцы бакавых нефаў на 1/2 вышынi залы - 2 сакрысцii з галерэямi. Уздоўж заходняй сцяны -- хоры. 

Інтэр'ер упрыгожваюць 7 драўляных неагатычных разных алтароў работы мясцовых майстроў, разныя разеткі і арнаментальна-геральдычны жывапіс. 

Старонка