Шыфр
412Г000742
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аг. Суботнікі, с/с Суботніцкі
Датаванне
1900
Стыль
неаготыка
Апісанне
Першапачаткова на месцы мураванага касцёла стаяў драўляны касцёл святога Юрыя. У 1809 г. жонка маршалка Ганна Умястоўская дабудавала да драўлянага касцёла мураваную капліцу, у якую былі пакладзены астанкі яе мужа Якуба. У 1897 г. вакол касцёла ўзведзена агароджа з бутавага каменю.
Падмурак новага мураванага касцёла заклалі ў 1900 г. Будаўніцтва касцёла было закончана ў 1904 годзе. Аздабленне і дэкор унутранага інтэр'еру працягвалася яшчэ кала 20 год, ўжо пад наглядам жонкі Уладзіслава Умястоўскага - Яніны. Пад касцёлам знаходзіца крыпта з родавай пахавальняй Умястоўскіх і Дунін-Раецкіх, куды перанеслі ўсе пахаванні з папярэдняга касцёла.
У час ваенных дзеянняў у 1941-1944 гг. касцёл быў моцна пашкоджаны. У 1947 годзе быў адрамантаваны і перакрыты чарапіцай. Прыблізна ў той жа час з'явіліся каваныя з жалеза вароты і брамкі, брама перад ўваходам у касцёл і каплічкі. У час чарговага рамонту ў 1972 г. касцельны дах быў заменены на жалезны.
Комплекс касцёла Св. Уладзіслава — помнік архітэктуры неаготыкі, для будаўніцтва якога выкарыстоўваліся толькі мясцовыя будаўнічыя матэрыялы. У адрозненне ад многіх іншых праваслаўных і каталіцкіх святыняў ніколі не закрываўся, не пераўтвараўся ў склад ці амбар для калгаснай маёмасці, таму захаваўся амаль у першазданным выглядзе.