зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс кляштара францысканцаў: касцёл Міхаіла; кляштарны корпус; агароджа з брамай

Шыфр

613Г000086

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1702 г. - 1705 г.

Стыль

барока

Апісанне

Касцёл - помнік архітэктуры віленскага барока. 

Упершыню быў пабудаваны ў Івянцы з дрэва у 1606 г. Янам Давойна. У 1702 г. мінскі стольнік Тэадор Ваньковіч даў манахам-францысканцам фундуш на будаўніцтва ў Івянцы кляштара. Мураваны касцёл пабудаваны ў 1702-1705 гг. пад кіраўніцтвам мясцовага майстра А. Чаховіча. У 1741 г. да яго прыбудаваны мураваны кляштарны корпус. У 1856-60 гг. па праекту архітэктараў В. Бяляўскага і мастака Я. Кураткевіча касцёл быў рэстаўрыраваны. Затым паводле загада міністра А.Я. Цімашава ад 28.11.1868 г. касцёл пераабсталяваны пад Свята-Троіцкую праваслаўную царкву (у крыпце пад храмам створаны прастол у імя св. архістраціга Міхаіла).  У 1904 г. за справу вяртання каталіцкіх святынь узяўся генерал Э. Каверскі.  У 1918 г. будынак вернуты католікам. У Вялікую Айчынную вайну касцёл у асноўным захаваўся, снарадам быў пашкоджаны левы купал.  У 1939 г. савецкія ўлады касцёл закрылі. У час нямецкай акупацыі ў будынку касцёла Святога Міхаіла размяшчалася нямецкая камендатура, а жылое памяшканне кляштара пераўтварылі ў казарму для салдат. 9.06.1943 г. па сігналу званоў касцёла св.Міхаіла пачалася баявая аперацыя партызан па разгрому нямецкага гарнізона ў м.Івянец. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны ў будынку касцёла размясціліся магазін і засолачны цэх нарыхтоўчай канторы. У жылым памяшканні кляштара знаходзілася сярэдняя школа. Пазней у будынках касцёла і кляштара размяшчалася эксперыментальная база Мінскага праектна-тэхналагічнага інстытута. 

Жыхары Івянца вярнулі у 1992 г. касцёл і ў 1994 г. – кляштар.