Шыфр
612Г000430
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
першая чвэрць XVIII стагоддзя
Стыль
барока
Апісанне
Абшчына кармелітаў была заснавана ў 1155 г. ў Палесціне, ля крыніцы св. Іліі, на гары Кармель групай крыжаносцаў на чале з Бертольдам з Калабрыі. Галоўны прыор Сіман Шток даручыў ордэн асаблівай апецы Прасвятой Дзевы Марыі, пасля чаго кармеліты пачалі называцца браціяй Прасвятой Дзевы (1245 г.). Выцесненыя з Палесціны сарацынамі (1238 - 1244 гг.), кармеліты пасяліліся на Кіпры, у Сыцыліі, італіі, Англіі, Францыі і Іспаніі. Падобна францысканцам, кармеліты падзяліліся на канвентуалаў і абсервантаў, апошнія сталі называцца "кармелітамі босымі" (1431, 1459 гг.).