зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс Мікалаеўскага касцёла: касцёл; брама з агароджай і званіцай; будынак былых школы і шпіталя

Комплекс Мікалаеўскага касцёла: касцёл; брама з агароджай і званіцай; будынак былых школы і шпіталя

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

411Г000319

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

XVI ст. (1610 г.)

Стыль

Рэнесанс з рысамі барока

Апісанне

Касцёл. Трохнефавая аднавежавая базіліка з цыліндрычнай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Магутны цэнтральны неф пераходзіць у паўкруглую апсіду, на галоўным фасадзе завершаны вялікай квадратнай ў плане чатырох'яруснай вежай абарончага характару, накрытай шатровым дахам. Ярусы вежы падзелены прафіляванымі карнізамі. Рэнесансавы абарончы характар вежы надавала крапоўка плоскіх сцен арачнымі нішамі-экседрамі. Бакавыя нефы ніжэйшыя, накрытыя аднасхільнымі дахамі. Да бакавых нефаў на галоўным фасадзе прылягаюць круглыя ў плане вежачкі з вітымі ўсходамі, з боку алтарнай часткі -- закругленыя ў плане сакрысціі з пяціграннымі вежачкамі. Бакавыя фасады прарэзаны высокімі аконнымі праёмамі з паўцыркульным завяршэннем. Дзверы аздоблены мастацкай акоўкай. Унутраная прастора расчлянёна шасцю чатырохграннымі слупамі на 3 нефы. 

Старонка