Шыфр
613Г000538
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Слуцкі раён, г. Слуцк, вул. Леніна, 155, 157, 159, 159а
Датаванне
сяр. XIX ст.
Комплекс паштовай станцыі ўзведзены паводле "узорнага" праекта 1846 г. Быў пабудаваны з цэглы i дрэва ў стылі позняга класіцызму на выездзе з горада ў бок Брэста, на правым баку шашы.
Складаецца з 4-х аднапавярховых будынкаў, што ўтвараюць сiметрычную кампазiцыю з замкнёным унутраным дваром. Уключае галоўны корпус з памяшканнямi для начлегу, наглядчыка i афармлення дакументаў, i сiметрычна пастаўленыя па яго баках два аднолькавыя флiгелi: адзiн для ямшчыкоў, у другiм былi кладоўка i iншыя гаспадарчыя памяшканнi. Будынкі злучаны паміж сабой мураванымі сценамі з уязнымі брамамі. Унутры за імі прамавугольны двор, які замыкае П-падобны ў плане будынак стайні. Усе пабудовы аднапавярховыя, накрыты вальмавымі дахамі, фасады аформлены лапаткамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён