Шыфр
413Г000653
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1877 г.
Стыль
Эклектыка
Гродзенскі бровар (піўзавод) размешчаны на набярэжнай правага боку р. Нёман. Быў узведзены ў 1877 г. (пра што сведчыць дата на фасадзе). Комплекс піваварнага завода з'яўляецца характэрным прыкладам прамысловай архітэктуры другой паловы ХІХ ст.
Завадскi комплекс арганiзаваны вакол унутранага двара. Рознавялікія аб'ёмы маюць плоскасныя фасады. Прамавугольныя і лучковыя праёмы дэкарыраваныя броўкамі, клінчатымі перамычкамі. Сцены крапаваны лапаткамі, міжпаверхавымі цягамі. Верхнюю частку рызаліта цэнтральнага будынка ўпрыгожвае дэкаратыўны карніз ламанай лініі, які надае манументальнасць і падкрэслівае выразнасць цэтральнай часткі фасада.
Уладальнікам бровара з'яўляўся патомны гараджанін Осіп Кунц. У 1900 г. на яго бровары працавала 10 рабочых, а ў 1912 г. - ужо 17 рабочых. Гадавы абарот прадпрыемства складаў 24 тысячы рублёў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён