Шыфр
512Г000433_12
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1932 г.
Стыль
Канструктывізм
Жылы дом па вул. Мічурына, 3, пабудаваны ў 1932-1933 гг. Размешчаны на вуглу вуліц, што і садзейнічала яго планіровачнаму рашэнню з карпусоў, аб’яднаных пад прамым вуглом. З'яўляецца прыкладам стылю канструктывізм.
Прадстаўляе сабой трохпавярховы Г-падобны у плане будынак. Пабудаваны з цэглы са скатным дахам. Пафарбаваны ў зеленаваты колер. Архітэктура будынка вызначаецца спрошчанасцю аб’ёмаў, без якіх-небудзь дэкаратыўных элементаў. Мастацкая выразнасць выяўляецца праз лаканізм форм. Маюцца характэрныя элементы архітэктуры таго часу: вертыкальная паласа зашклення лесвічнай клеткі і невялікі парапет, які заканчвае яе сцяну, рознавялікія вокны, у якіх прэваліруе гарызантальны памер. У доме захаваліся вельмі рэдкія ў цяперашні час прыклады архітэктурных элементаў таго часу - агароджы унутраных лесвіц.
Будынак захаваўся фактычна ў першапачатковым выглядзе. Да 2012 г. гэта быў жылы дом. Зараз не выкарыстоўваецца.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён