Шыфр
512Г000433_13
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Горацкі раён, г. Горкі, вул. Мічурына, 11
Датаванне
1932 - 1936 гг.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Трохпавярховы г-падобны у плане будынак пабудаваны з цэглы са скатным дахам пакрыты шыферам. Пафарбаваны ў зеленаваты колер. Архітэктура будынка вызначаецца зпрошчанасцю аб’ёмаў, без якіх-небудзь дэкаратыўных элементаў. Мастацкая выразнасць выяўляецца праз лаканізм форм. Фасады плоскія, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершаны нескладаным карнізам, які мае функцыянальнае прызначэнне. Але адчуваюцца вынікі пластычнай распрацоўкі гэтых простых форм: разкрэпоўка сцен у вуглу і ў лесвічнай клетцы. Такі прыём выкарыстоўваецца для ўзмацнення кампазіцыйнай выразнасці будынка. Ёсць яшчэ характэрныя элементы архітэктуры таго часу: вертыкальная паласа зашклення лесвічнай клеткі і невялікі парапет, які заканчвае яе сцяну, рознавялікія вокны, у якіх прэваліруе гарызантальны памер. Звонку сцены атынкаваныя і пафарбаваныя жаўтаватым колерам. На вуглу і ўздоўж лесвічных клетак нанесены геаметрычны арнамент бэжава-шэрага.