Шыфр
512Г000433_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1912 - 1913 гг.
Стыль
Мадэрн
Будынак былога інтэрнату для навучэнцаў каморніцка-агранамічнага вучылішча быў прыбудаваны да былога будынка каморніцка-таксатарскіх класаў у 1912-1913 гг. Захавалася перапіска па пытаннях будаўніцтва і фінансавыя дакументы на пастаўку матэрыялаў і аплату выкананых работ, з якіх вынікае, што будынак быў мураваны, крыты жалезам. На плане 1913 г. ён пазначаны як дом для служачых.
Будынак былога інтэрнату прадстаўляе сабой двухпавярховы, сіметрычны ў плане аб'ём з цэглы, злучаны з былым таксатарскім корпусам. Галоўны і дваровы фасады маюць рызаліты. Рызаліт галоўнага фасаду завершаны ступеньчатым атыкам. Між аконнымі праёмамі першага паверха праходзіць гарызантальны руст.
У пасляваенны перыяд будынак быў прыстасаваны пад дзіцячы сад.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён