Шыфр
512Г000433_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1911 г.
Будынак пабудаваны ў 1911-1913 гг. на тэрыторыі сельскагаспадарчага вучылішча як жылы дом. Ужо паказаны на плане 1913 г. як трохпавярховы будынак для кватэр служачых. Афармленне фасадаў мае характэрны для таго часу эклектычны кірунак. Будынак мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. У цэнтры галоўнага і тыльнага фасадаў невялікія рызаліты. Рызаліт на галоўным фасадзе завершаны ступеньчатым атыкам з паўкруглай люкарнай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён