Шыфр
512Г000433_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1911 г.
Стыль
Класіцызм
У 1908 г. паўстала пытанне аб будаўніцтве вучэбнага корпуса для каморніцка-агранамічнага вучылішча. Будынак праектаваўся мураваны, двухпавярховы, крыты жалезам. На першым паверсе планавалася размясціць хімічную лабараторыю, чарцёжную, бібліятэку, 2 класы, на другім - 4 класы, 5 кабінетаў, рэкрэацыйную залу і настаўніцкую. Рэкамендавалася зрабіць падлогі паркетныя, за выключэннем хімлабараторыі, пад лесвіцай і ў гардэробах, столі ў памяшканнях на другім паверсе аздобіць таннымі ляпнымі ўпрыгожаннямі, печы выканаць па навейшай сістэме і абліцаваць кафляй фігурнага набору.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён