зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс сельскагаспадарчай акадэміі: корпус № 4

Шыфр

512Г000433_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, г. Горкі, бульвар Ленінскі, 4

Датаванне

1836 г. - 1840 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія з'яўляецца старэйшай навучальнай установай Рэспублікі Беларусь. Заснавана 24 красавіка 1836 г. Адчынена 15 жніўня 1840 г. Называлась Горы-Горацкай земляробчай школай. Складалася з двух разрадаў, тут рыхтавалі кіраўнікоў для казённых, прыватных маёнткаў і кваліфікаваных працаўнікоў ў галіне сельскай гаспадаркі. Заслугоўвае ўвагі тое, шло школа была адчынена ў той перыяд, калі аналігічныя навучальныя ўстановы былі адзінкавымі ва ўсім свеце. Па адной падобнай навучальнай установе мелі толькі Прусія і Саксонія. У Англіі такая навучальная ўстанова з'явілась пазней, у 1845 г., у Францыі - у 1848 г., у Аўстра-Венгрыі - у 1850 г. А гэта былі краіны-лідэры ў галіне асветы і навукі. Але Горы-Горацкая школа адразу ж стала на высокі ўзровень арганізацыі навучальнага працэса.

Асабліва цікавым з'яўляецца ўнікальны архітэктурны ансамбль комплекса сельскагаспадарчай акадэміі, які дазваляе прасачыць ход гістарычнай забудовы паўночна-заходняй часткі горада. У ім адлюстраваны ўсе мастацкія накірункі пэўнага гістарычнага перыяда. Ён складаўся на працягу амаль 180 гадоў. Пабудовы з'яўляюцца неад'емнай часткай прасторы, якая ўключае ў сябе паркавую зону і старэйшы ў Беларусі батанічны сад.

У самым сэрцы архітэктурнага ансамбля гісторыка-культурнай каштоўнасці Комплекс Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі знаходзіцца вучебны корпус № 4 (былы галоўны корпус № 1), пабудаваныў сярэдзіне ХІХ стагоддзя з цэглы ў стыле класіцызм. У часы Вялікай Айчыннай вайны будынак быў пашкоджаны. Аднаўленне і рэканструкцыя праходзіліў 1954-1955 гг. У сувязі з гэтым адбыліся і некаторыя змяненні як ў знешнім вобліке, так і ва ўнутранай планіроўцы будынка.

Закладка галоўнага корпуса Горыгорацкой земляробчай школы адбылася 30 мая 1837 г.