зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс сельскагаспадарчай акадэміі: правы флігель

Комплекс сельскагаспадарчай акадэміі: правы флігель

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

512Г000433_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1836 - 1840 гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Частыя неўраджаі і значнае пагаршэнне эканамічнага стану вёскі ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. прымусілі ўрад Расійскай імперыі ў лістападзе 1833 г. прыняць рашэнне аб стварэнні земляробчай школы ў Горы-Горацкім казённым маёнтку, які найбольш падыходзіў па глебе, складу і стану наяўных будынкаў, колькасці фальваркаў. 24 красавіка 1836 г. сенат зацвердзіў Указ аб адкрыцці ў казённым маёнтку Горы-Горкі (больш за 55 тыс. дзесяцін зямельных і лясных угоддзяў) земляробчай школы. Са школьных будынкаў, якія адносяцца да першага этапу фарміравання земляробчай школы, да  нашага часу захаваліся галоўны корпус, два бакавыя флігелі. 

9 красавіка 1919 г. у Горках быў адноўлены земляробчы інстытут, а ў 1925 г. арганізавана Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі.

Будынак на Ленінскім бульвары, д. 6 адносіцца да ранняга этапа фарміравання земляробчай школы.  Быў узведзены ў перыяд з 1836 па 1840 гг. італьянскім тэхнікам-архітэктарам А. Кампіоні, як правы  флігель земляробчай школы. Там былі размешчаны памяшканні, якія не мелі прамых адносін да навучальнага працэса. 

У будынку была калідорная сістэма. Першы і другі паверхі займалі кватэры служачых ГЗШ і ўрача. На трэцім паверсе быў размешчаны лазарэт. Ён складаўся з прыёмнага пакоя, палат, памяшкання аптэкі, пакоя фельшара, ваннай і кухні.

Усе паверхі паміж сабой звязвала лесвіца «железная с дубовым поручнем и медными шариками». На кожным паверсе меўся туалет. У пакоях стаялі галандскія печы з чырвонай кафлі. Усе памяшканні ў гэтым флігелі мелі падлогу са шчытоў.

Па дадзеным, якія захаваліся, пасля Вялікай Айчыннай вайны правы флігель захаваў за сабой прызначэнне службовага характару. У некаторай частцы будынка была размешчана бальніца БСГА. 

У 1995 г. бальніца БСГА атрымала статус міжраённага аддзялення рэабілітацыі Горацкай цэнтральнай раёнай бальніцы.

Будынак правага флігеля захаваўся амаль у першапачатковым выглядзе з некаторымі змяненнямі. Так у пачатку 90-х гг. XX ст. да будынка з боку ад вучэбнага корпуса № 5 была зроблена прыбудова (была павялічана даўжыня корпуса). З 2012 г. будынак не эксплуатуецца.

Старонка