зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Корпус былога кляштара трынітарыяў

Шыфр

612Г000294

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1762 год

Стыль

позняе барока

Апісанне

У 1758 г. (па іншых крыніцах у 1738 г.) кашталян трокскі Тадэвуш Агінскі і яго жонка Ганна (народжаная Радзівіл), уладальнікі Маладзечна, заснавалі тут касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У 1762 г. святыня была перададзена трынітарскаму ордэну. Да канца 18 ст. комплекс кляштара быў абнесены мураванай агароджай з брамамі, уключаў: драўляны касцёл, двухпавярховы мураваны кляштарны корпус, двух'ярусную драўляную званіцу, два драўляныя флігелі, шпіталь і шэраг гаспадарчых пабудоў. Меў багатую бібліятэку. Пад закрысціяй і трапезнай знаходзіліся дзве піўніцы. 

У 1823 г. касцёл згарэў. А ў 1832 г. быў скасаваны кляштар. Будынак кляштара часткова выкарыстоўваўся як плябанскі дом, частку займала дваранскае вучылішча. Пасля падаўлення нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг., на базе дваранскага вучылішча была створана праваслаўная настаўнiцкая семiнарыя. Адкрыта 8.11.1864 г. Рыхтавала настаўнiкаў пачатковых школ. Адным з заснавальнiкаў семiнарыi быў археолаг, краязнавец М. П. Авенарыус; сярод выкладчыкаў беларускiя этнографы, фалькларысты i гiсторыкi М. Я. Нiкiфароўскi, Ю. Ф. Крачкоўскi, А. В. Ярушэвiч. Пры семiнарыi было ўзорнае народнае вучылiшча, дзе семiнарысты праходзiлi практыку. У 1-ю сусветную вайну семiнарыя эвакуiравана ў Смаленск (1915 г.), дзе iснавала да 1920 г. У 1919 г. у былым трынітарскім корпусе размясцілася гімназія. Калі Маладзечна апынулася на тэрыторыі Заходняй Беларусі, будынак касцёла быў вернуты католікам (храм быў асвечаны ў гонар святога Казіміра). Падчас Другой сусветнай вайны храм быў разбураны. Будынак былога кляштара трынітарыяў прыстасаваны пад склады станкабудаўнічага завода. У 1984 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар былых вучняў семінарыі (1864-1920 г.г.). За 50 год семінарыю скончылі больш за 2 тысячы чалавек.