зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

512Г000059

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1810 - 1812 гг.

Стыль

Класіцызм, "цагляны" стыль

Апісанне

Крэпасць у г. Бабруйску з'яўляецца помнікам фартыфікацыйнага мастацтва першай паловы ХІХ ст. Пры яе праектаванні і ўзвядзенні выкарыстоўваліся самыя сучасныя для гэтага перыяда ваенна-інжынерныя ідэі і метады будаўніцтва. 

Доўгачасовыя абарончыя збудаванні былі выкананы з цэглы, маюць скляпеністыя перакрыцці, амбразуры, байніцы, вентыляцыйныя адтуліны. У люнеце на беразе р. Бярэзіны захаваліся лесвіцы, цагляная падлога, пакладзеная “елачкай”, драўляныя двухстворкавыя вароты на фігурных каваных петлях, з каванымі клямкамі і засоўкамі. У скляпеннях над амбразурамі ў люнеце і рэдуітах маюцца чыгунныя крукі, якія выкарыстоўваліся для ўстаноўкі  гармат на лафетах.

У рэдуітах захаваліся лесвіцы, у рэдуіце правага ўваходнага  плацдарма 1-га палігона - апарэль для ўздыму гармат, у гаржавым рэдуіце 5-га палігона - дазорная вежа. Важна захаваць контрмінныя галерэі і патэрны, рэшткі бастыёнаў, равелінаў і іншых земляных пабудоў.

Акрамя таго, Бабруйская крэпасць з'яўляецца яшчэ і помнікам горадабудаўнічага мастацтва. У архітэктурным афармленні будынкаў крэпасці жылых пабудоў (казармаў, афіцэрскіх дамоў) былі выкарыстаныя элементы стылю класіцызм (архітэктар А.Я. Штаўберт). Асабліва ўражваў ансамбль параднай Саборнай плошчы з домам каменданта, будынкамі штаба, шпіталя, саборам св. Аляксандра Неўскага. Дэкор фасадаў адпавядаў ваеннаму прызначэнню і быў досыць стрыманым. Сцены першага паверху і вуглы большасці дамоў руставаныя, аконныя праёмы зверху ўпрыгожаны дэкаратыўнымі дэталямі. Ваенныя і грамадзянскія будынкі на тэрыторыі крэпасці з'яўляюцца прыкладам ансамблевай забудовы тэрыторыі. 

Старонка