Шыфр
422Ж000097
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2
Датаванне
ХІІ ст.
Стыль
раманскі
Апісанне
Крыж-энкалпіён складаецца з двзвюх створак і мае чатырохканцовую форму з закругленымі канцамі і дзвюма шышачкамі на кожным канцы.
На пярэдняй створцы-рэльефная выява Распяцця Хрыстова, якая невыразная. Цела Хрыста прамое, галава толькі трохі нахіленая направа, рукі разведзеныя ў бакі. Кісці рук непрапарцыйна вялікія. На адваротнай створцы – выява Маці Божай. На яе ўказваюць прастаўленыя літары з левага і правага боку ад выявы. Літары можна патлумачыць, як першыя і апошнія літары грэчаскіх слоў, якія азначаюць: Маці Бога. Контуры створкі ў верхняй частцы апраўленыя рэльефным валікам з касымі насечкамі. Над галавой Маці Божай прастаўлены чатыры кропкі, якія размешчаныя крыжападобна. Яны даюць магчымасць выказаць здагадку, што на гэтым месцы быў прамаляваны чатырохканцовы крыж. Унутраная паверхня створак гладкая. Абедзве створкі маюць шарнірныя петлі на верхнім і ніжнім канцах. На пярэдняй створцы – па адной шарнірнай пятлі ўверсе і ўнізе, на адваротнай – па дзве. Па характары аздаблення можна меркаваць пра кіеўскае паходжанне крыжа-энкалпіёна.