зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Крыжаўзвіжанская царква

Шыфр

113Г000652

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1903 г.

Стыль

Псеўдарускі

Апісанне

Мураваная Крыжаўзвіжанская царква была пабудавана ў 1903 г. на месцы былой драўлянай царквы, якая згарэла ў 1878 г. З'яўляецца помнікам архітэктуры псеўдарускага стылю. 

Храм чатырохчастковай падоўжна-восевай кампазіцыі. У сілуэце дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі гранёнага шатра званіцы і васьміграннага барабана над 4-х схільным пакатым дахам асноўнага аб'ёму. Галоўны і бакавыя ўваходы ў выглядзе прытвораў пад 2-схільнымі дахамі аформлены вуглавымі лапаткамі, зубчастымі карнізамі, прамавугольнымі панэлямі. Лучковыя аконныя праёмы (у два ярусы ў асноўным аб'ёме) дэкарыраваны плоскімі ліштвамі. Прастора трапезнай адкрыта ў малітоўную залу шырокім арачным прасветам. Апсіда вылучана драўляным 3-ярусным іканастасам. 

У царкве захоўваецца абраз ХІХ ст. "Спас Пантакратар".

З моманту пабудовы храм ніколі не быў зачынены.