Шыфр
112Г000075
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1678 - 1748 гг.
Стыль
Позняе барока
Кляштар цыстэрыянцаў з касцёлам Найсвяцейшай Троіцыў Вістычах быў пабудаваны 1678 г.
У 1832 годзе кляштар быў скасаваны. У 1864 г. касцёл Троіцы быў капітальна адрамантаваны і ў 1866 г. пераасвячоны ў Свята-Крыжаўзвіжанскую царкву, якая дзейнічала да Вялікай Айчыннай вайны.
Храм - трохнефавая бязвежавая базіліка з паўцыркульнай апсідай у завяршэнні цэнтральнага нефа. Сцены бакавых нефаў падоўжаны сакрысціямі, каля ўваходу - 2 бакоўкі, што выступаюць за сцены
бакавых нефаў. Інтэр’ер падзелены двума радамі слупоў складанага сячэння, якія ўтвараюць манументальную аркаду, завершаную антаблементам. Галоўны і бакавыя нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Сцены пачлянёны спаранымі пілястрамі.
Храм - помнік мураванай архітэктуры “станіславаўскага” барока.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён