зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Крыжаўзвіжанская царква

Крыжаўзвіжанская царква

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Г000011

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

сярэдзіна XVII ст. - XIX ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Пабудавана ў 1869 годзе з цэглы побач з царквой XIX стагоддзя (былы жылы дом XVII стагоддзя).

У 1866-1869 гадах намаганнямі магілёўскага губернатара А.П.Беклямішава на тэрыторыі Барысаглебскага прыхода пачалося будаўніцтва новай, зараз існуючай, праваслаўнай каменнай царквы — Крыжаўздвіжанскай, на зборы, арганізаваныя арцыбіскубам Магілёўскім Еўсевіям, як ў Магілёўскім краі, так і ва ўсёй Расіі. Асвячэнне адбудаванай царквы адбылося 14 (27) верасня 1869 года. Храм меркавалася будавать як трохпрастольны, аднак у наш час тут два прастолы: галоўны асвечаны ў гонар Уздвіжання Святого Крыжа, правы - у гонар святых князёў Барыса і Глеба. 3 левага боку прастола няма, у цяперашні час там знаходзіцца ахвярнік і ўладкавана панамарка. Гэтай царкве пашанцавала больш чым іншым магілёўскім храмам. Служба ў ёй практычна не спынялася, за выключэннем канца 1930 гадоў, калі ўлады наладзілі тут склад ваеннай маёмасці і, па ўспамінах мясцовых жыхароў, каля дзвярэй стаяў вартаўнік. Але і тады, святар, які жыў побач з храмам праводзіў, няхай і мінімальныя службы, здзейсняў трэбы. У гады Вялікай Айчынная вайны храм быў адчынены і больш не зачыняўся.

4-стаўповы 3-нефавы ў плане блізкі да квадрата храм. Завершаны высокім цыліндрычным купалам і 4 галоўкамі абапал яго на глухіх барабанах. Фасады багата аздоблены. На галоўным фасадзе вылучаецца цэнтральны кілепадобны партал з шырокай лесвіцай і трыма франтонамі: кілепадобным у цэнтры і трохвугольнымі па баках. На бакавых ідэнтычных фасадах франтоны вырашаны ў выглядзе какошнікаў і закамар. 

Старонка