Шыфр
113Г000328
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ ст.
Стыль
Палескае народнае дойлідства з рысамі рэтраспектыўнага "рускага стылю"
Царква была пабудавана ў канцы ХІХ ст. у Яблачынскім манастыры каля возера Белае (цяпер на тэрыторыі Польшчы). У 1925 г. перавезена ў вёску на месца спаленай царквы.
Царква крыжападобная ў плане з пяцiграннай апсiдай i званiцай. Галоўны фасад мае двухсхiльную навiсь, якая апiраецца на фiгурныя кранштэйны. Званiца ўвянчана цыбулепадобнай макаўкай. Над асноўным аб'ёмам царквы ўзвышаецца васьмерыковы светлавы барабан з шатровым дахам i вуглавыя чацверыковыя вежачкi, завершаныя галоўкамi. Фасады царквы раскрапаваны лапаткамі, прарэзаны аконнымі праёмамі з двухсхільнымі завяршэннямі. Алтар аддзелены ад асноўнага аб'ёму даух'ярусным іканастасам. Чатыры драўляныя слупкі падтрымліваюць барабан, які абапіраецца на ветразі. Над уваходам -- галерэя хораў.
У архітэктуры царквы спалучаюцца рысы рэтраспектыўна-рускага стылю і стылю "мадэрн".
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён