Шыфр
413Г000338
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1810 г.
Стыль
Народное драўлянае дойлідства
Апісанне
Крыжаўзвіжанская царква была пабудавана ў 1810 г. Функцыянавала да 1839 г. як уніятская, меўся арган. Пасля перададзена праваслаўным.
Кампазіцыя царквы складалася з прамавугольных у плане аб'ёмаў бабінца, асноўнай залы, алтарнай часткі з прыдзеламі. Асноўны аб'ём і алтарная частка накрыты вальмавым дахам. Чацверыковы ярус званіцы завяршае шацёр з цыбулепадобнай галоўкай. Сцены вертыкальна ашаляваны, на цокальнай частцы будынка імітаваны руст. Памяшканні царквы звязаны паміж сабой арачнымі праёмамі. У апсідзе маляўнічая размалёўка (пейзаж).
У 1880 г. на ахвяраванні была пабудавана драўляная званіца. У 1890 г. тут была адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1927 г. царква была адрамантавана. У 1961 г. храм быў зачынены савецкімі ўладамі і не дзейнічаў да пач. 1990-х гг.