Шыфр
113Г000339
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1869 г.
Стыль
Рэтраспектыўны “рускі”
Храм Узвіжання Крыжа Гасподняга пабудавана ў 1869 г. на месцы драўлянай уніяцкай царквы 1839 года пабудовы.
Праект мураванага храма быў распрацаваны акадэмікам архітэктуры В.І. Чагіным і зацверджаны генералам ад інфантэрыі М.М. Мураўёвым. Падрадчыкам будаўніцтва з’яўляўся мешчанін Чарнігаўскай губерніі Г.А. Назараў.
У 1886 г. падчас багаслужэння, у якім прымаў удзел імператар Аляксандр III з імператрыцай Марыяй Фёдараўнай і дзецьмі: будучым імператарам Мікалаем II, вялікімі князямі Георгіем Аляксандравічам і Уладзімірам Аляксандравічам, царская сям’я падарыла высокаўскай царкве срэбную чашу, залаты крыж і некалькі абразоў у срэбнай аправе.
У Першую сусветную вайну немцы знялі званы з храмаў горада і адправілі на пераплаўку. Да 1932 г. царква дзейнічала без званоў. Граф Патоцкі ахвяраваў грошы на набыццё ў высокаўскую царкву вялікага звана. Сярэдні і малы званы былі набыты на ахвяраванні прыхаджан.
Храм дзейнічаў на ўсім працягу свайго існавання (акрамя 1915-1917 гг.).