Шыфр
413Г000342
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1928 г.
Стыль
Народное драўлянае дойлідства
Царква пабудавана ў пачатку 1928 ст. з дрэва на добраахвотныя ахвяраванні мясцовых вернікаў. Помнік народнага драўлянага дойлідства.
Уяўляе сабой адзіны прамавугольны ў плане аб'ём, які пераходзіць у трохганную апсіду. Двухсхільны дах з вальмамі над апсідай завершаны з боку галоўнага фасада васьміграннай шатровай вежай з макаўкай. Над алтарнай часткай цыбулепадобны купал на гранёным барабане. Уваход праз бабінец. Фасады ашаляваны, прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах. Зала царквы перакрыта падшыўной столлю на падугах, над уваходам – хоры на 4 слупах, на якія вядзе бакавая лесвіца.
Зала царквы перакрыта ашаляванай падшыўной столлю на падугах, над уваходам хоры на 4 слупах, на якія вядзе бакавая лесвіца. Аднаярусны іканастас з 7 абразамі.
У 1962 г. храм быў зачынены. Ажыўленне і адраджэнне прыходскага жыцця даводзіцца на пачатак 1990-х гг. У той час былі праведзены рамонтныя работы, і, па іх завяршэнні, адноўлены храм быў асвечаны ў гонар Узвіжання Крыжа Господняга ў верасні 1993 г.
На абнесеным металічнай сеткай пагосце маецца адно пахаванне святара Стэфана Дружылоўскага, спачылага ў 1901 г.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён