зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Крыжаўзвіжанская царква

Шыфр

113Г000453

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст. (1922 г.)

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі стыль

Апісанне

Крыжаўзвіжанская царква была пабудавана на месцы старой царквы ў пач. ХХ ст. (у 1912 г. быў закладзены фундамент). Царква будавалася на ахвяраванні. Грошы паступалі ад прыхаджан. Вялікія сродкі ахвяравалі Упраўленне Палескіх чыгунак, чыгуначнікі Лунінца, кіраўніцтва дэпо, станцыі. Будаўніцтва працягвалася амаль 10 гадоў. 

Царква мае асноўны кубападобны аб'ём, да якога з усходу далучаюцца паўкруглая апсіда і рызніцы, з захаду - шатровая званіца з цыбулепадобным купалам. Маляўнічым 5-купаллем завершаны 4-схільны дах асноўнага аб'ёму. Галоўны ўваход аформлены магутным арачным парталам, над якім арачнае акно-біфорыум у ліштве-какошніку.

Царква - помнік рэтраспектыўна-рускага стылю. У царкве захоўваюцца абразы "Ушанаванне Багародзіцы" (1757 г.), "Маці Божая з дзіцем", "Святыя Барыс і Глеб са святой Хрысцінай", "Усіх смуткуючых радасць", "Святое сямейства" (1757 г.), "Дабравешчанне", "Сустрэча Марыі з Лізаветай", "Дэісус" (усе XVIII ст.) і інш.

У 1990-я гг. у царкве быў праведзены рамонт.