Шыфр
413Г000750
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XVII ст.
Драўляная Крыжаўзвіжанская царква была пабудавана XVII ст. на ўскрайку вёскі. У 1850 г. была адбудавана нанова. З'яўляецца помнікам народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з трохграннай апсідай, двухсхільны дах над якой пераходзіць у вальмавы. Да фасада дабудавана трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца, завершаная двух'яруснай цыбулепадобнай галоўкай. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў лучковых ліштвах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён