зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000569

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1864 - 1867 гг.

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі

Апісанне

Першы храм у в. Цвеціна вядомы яшчэ з XVI ст. У 1776 г. тут была пабудавана драўляная ўніяцкая царква. У 1824 г. побач з ёй быў узведзены новы невялікі мураваны храм. У 1877 г. быў пабудаваны новы каменны будынак царквы, асвечаны ў 1878 г. як Крыжаўзвіжанская царква. У 1887-1888 гг. пры царкве была пабудавана аднакласная царкоўна-прыходская школа.

Крыжаўзвіжанская царква - помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю другой паловы ХІХ ст. Мае трохчасткавую кампазіцыю: двух’ярусная шатровая званіца, прамавугольны ў плане двух’ярусны з шатровым дахам асноўны аб’ём малітоўнай залы і трохгранная апсіда. Фасады дэкарыраваны паўкалонамі, антаблементамі з сухарыкамі, броўкамі над арачнымі аконнымі праёмамі. Званіца і дах асноўнага аб’ёму завершаны макаўкамі. У царкве захоўваюцца абразы кан. XVIІІ-пач. ХІХ стст.

У 1990 г. побач з храмам была пабудавана капліца з дрэва. 

Старонка