Шыфр
421Ж000096
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХVIII ст.
Стыль
Барока
Кубак мае цыліндрычнае, з легкім звужэннем да нізу, тулава. Да выпуклага дна прымацаваны тры шарападобныя ножкі. Паверхня дэкаравана выцяжкай і гравіроўкай. У трох клеймах, акружаных завіткамі, выяўлены сюжэты на біблейскую тэму. Прастора паміж клеймамі запоўнена буйнымі кветкамі. Кубак работы нюрнбергскага майстра ўнікальны і мае не толькі гістарычную, але і мастацкую каштоўнасць для Рэспублікі Беларусь. Прадмет з’яўляецца аўтэнтычным з пункту гледжання аўтарскай задумы і яе рэалізацыі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён