Шыфр
613В000282
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Ператок, с/с Тальскі, 300 м на поўнач ад вёскі, справа ад шашы Дубнікі – Таль
Апісанне
Ледавіковы валун амаль цалкам ўрос у зямлю, замшэлы. Яго форма нагадвае трохкутнік вышынёй крыху больш матра, які выступае над зямлёй на трэць. На паверхні маюцца шматлікія трэшчыны і ячэйкі ў выглядзе розных па памеру акруглых паглыбленняў, патаемных хадоў, у якіх збіраецца так званая “гаючая вада”. Каля помніка стаіць крыж, растуць 2 бярозы і некалькі невялікіх садовых дрэўцаў- дзічак. На іх наведвальнікі астаўляюць падарункі- рознакаляровыя стужкі, кветкі, палоскі тканіны і інш. У ячэйках на камені- запіскі- пажаданні, грошы. Камень агароджаны невысокай драўлянай агароджай. Стан здавальняючы. Ахоўная дошка прысутнічае.