зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Культура беларускай дуды на Гомельшчыне

Культура беларускай дуды на Гомельшчыне

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

33БЛ000178

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, г. Гомель; Гомельская вобласць, Ельскі раён, аг. Зашыр’е

Апісанне

Дуда з’яўляецца беларускім нацыянальным музычным інструментам. Дударства на Гомельшчыне ўяўляе сабой водгукі агульнанацыянальнага культурнага адраджэння, якое пачалося ў апошняй чвэрці ХХ ст. На цяперашні час Гомельская вобласць мае шэраг асоб у г. Гомелі і аг. Зашыр’е Ельскага раёна, якія вывучаюць і папулярызуюць выканальніцтва на дудзе, пераймаюць майстэрства валодання інструментам ад майстроў і музыкаў з іншых рэгіёнаў краіны праз асабістыя кантакты і творчыя сустрэчы. Выканаўцы складаюць свой музычны рэпертуар з традыцыйнай дудовай музыкі і найгрышаў да традыцыйных танцаў, гульняў і забаў, як абрадавых, так і пазаабрадавых. Пераемнікамі, якія актыўна далучаны да практыкі перадачы нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, з’яўляюцца ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля «Найгрыш» ДУА «Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля».

Гістарычна дударства характэрна для паўночных, паўночна-заходніх рэгіёнаў Беларусі. Пра традыцыі беларускага дударства на тэрыторыі Гомельскай вобласці знойдзены звесткі ў гістарычных і этнаграфічных крыніцах, у тым ліку этнаграфічных апісаннях тэрыторыі Магілёўскай губерні канца XIX – пачатку XX стст. У Гомельскай вобласці знаходзяцца такія населеныя пункты як Дударава, Дудзічы, Здудзічы, Рудня-Дудзіцкая, Дудчына,  назвы якіх пайшлі ад прозвішчаў Дудараў, Дудзіч, Дудко, якія ў сваю чаргу утварыліся ад вытворных асноў «дуда», «дудар», у сэнсавым значэнні асноў тут відавочна той хто грае на дудзе.

Старонка