Шыфр
53БЛ000173
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Асіповіцкі раён
Апісанне
Дуда – старажытны традыцыйны музычны інструмент і твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, з’яўляецца не толькі старажытным музычным інструментам, але і атрыбутам рытуальна-музычных практык, якія ўзыходзяць да старажытных культаў.
У Магілёўскай вобласці творчую, культурную дзейнасць ажыццяўляе адзін дудар гэта – Мікалай Георгіевіч Забаўскі. Мікалай Георгіевіч выкарыстоўвае музычны інструмент у абрадах, у якіх ён ўдзельнічае, грае на дудзе ў народным ансамблі народнай песні “Вязанка” Вязьеўскага сельскага Дома культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна”. У рэпертуар музыкі ўваходзяць наступныя песні: “Калядная”, “Саўка ды Грышка”, “Рэчанька”, “Падыспань”, “Лявоніха”, “Пад’язжаем мы да сяла”, “Карагод вялікі – вуліца малая”.
Забаўскі Мікалай Георгіевіч набыў інструмент у беларускага майстра музычных інструментаў Тодара Кашкурэвіча.
Тодар Кашкурэвіч нарадзіўся у Мінску ў мастацкай сям’і і з’яўляецца прадстаўніком мастацкай дынастыі Кашкурэвічаў. Працуе ў галіне манументальнага мастацтва, жывапісу, кніжнай графікі і дызайну. Даследуе і аднаўляе старадаўнюю музычную традыцыю (беларуская дуда, ліра). Гэта адзін з найбольш вядомых у балтыйскім рэгіёне майстроў, што вырабляюць дуды паводле аўтэнтычных узораў і пачынальнікаў сучаснага дударскага руху ў Беларусі.
Любоў да музыкі ў Забаўскага Мікалая Георгіевіча з’явілася яшчэ ў дзяцінстве. Паступіў у музычную школу, а потым у інстытут культуры, іграў у народным цымбальным аркестры. Потым з’явілася думка, што яго прадзедаў звалі Саўка і Грышка, як у песні і вырашыў навучыцца іграць на старадаўнім музычным інструменце дуда, каб зайграць беларускую народную песню, каб унесці свой уклад у папулярызацыю народнага мастацтва. Навучыўся іграць сам на слых. Мікалай Георгіевіч іграе без нот, рэпертуар падбірае на слух, некаторыя песні па успамінам з дзяцінства.