зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Культура беларускай дуды на Міншчыне

Культура беларускай дуды на Міншчыне

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

63БЛ000174

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Пухавіцкі раён; Мінская вобласць, Мінскі раён, г. Заслаўе; Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, г. Маладзечна; Мінская вобласць, Валожынскі раён; Мінская вобласць, Валожынскі раён, аг. Ракаў

Апісанне

Дуда здаўна вядома на Беларусі. Гэты інструмент выкарыстоўваўся музыкамі, якіх у народзе звалі дударамі, у абрадавых дзеяннях, індывідуальным выканальніцтве, суправаджэнні святаў сямейнага і каляндарнага цыклу. Са слоў даследчыка Т. Кашкурэвіча дуда бытавала па ўсёй Беларусі. У 70-х гадах на Міншчыне ім былі знойдзены элементы дуды ў старой хаце Валожынскага раёна. У гэтыя ж гады яшчэ жылі носьбіты-дудары, але паступова да сярэдзіны ХХ ст. дударства амаль знікла, бо на змену дудзе прыйшлі новыя, больш гучныя і простыя ў выкарыстанні інструменты - гармонік, скрыпка, цымбалы.

Але ў канцы ХХ ст. дударства было адроджана асобнымі даследчыкамі, майстрамі, выканаўцамі і аматарамі старадаўняй народнай музыкі. Сёння дуда зноў заняла сваё ганаровае месца сярод традыцыйных беларускіх інструментаў, на якіх іграюць асобныя выканаўцы. Сучасныя дудары з ліку маладых і іх папярэднікі-даследчыкі музыкаў цэняць гэты інструмент за яго багатую гісторыю, адметны гук, а таксама, міфалагічнасць - асобы дудара і яго інструмента

Старонка