зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Апісанне

Культурны пласт горада знаходзіцца на правым беразе р. Сож, на поўнач ад маста, на паўднёва-ўсход ад гарадзішча.   

Культурны пласт адкрыў у 1999 г. і абследаваў у 2000-2002 гг. А. У. Коласаў. 

На зямельных участках мясцовых жыхароў былі знойдзены прадукты расшчаплення крэменю, рэтушаваныя адшчэпы і пласціны, вырабы з выманнем, а таксама фрагменты ганчарнай керамікі ад місак, гаршкоў, ляпное грузіла, нацельны абразок. 

На паселішчы выяўлены абломкі пячных і насценных кафляў, пакрытых зялёнай і карычневай палівай. Кафлі са стылізаваным раслінным арнаментам. У невялікай колькасці выяўлены фрагменты аконнага шкла дыскападобнай формы. Сярод прадметаў з каванага металу трэба адзначыць знаходкі старажытнай клямары, падковы, абутковых падковак, цвікоў, бязмена. 

Старонка