Шыфр
513В000165
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Быхаўскі раён, г. Быхаў
Датаванне
VII ст. да н.э. – II ст. н.э.
Культурны пласт старажытнага горада Быхава займае плошчу 60 га паміж правым берагам Дняпра i абарончымі збудаваннямі XVI-XIX стст. у выглядзе землянога вала, рэшткі якога захаваліся да нашага часу. Вал меў даўжыню 800 м, вышыню 7-8 м пры шырыні да 30 м i роў глыбнёй 7-8 м пры шырыні да 50 м.
Найбольш прыдатныя для вывучэння напластаванні паходзяць з тэрыторыі касцёла, Заюраўкі, Быхаўскага замка, тэрыторыі кінатэатра "Радзіма”, Юдаўкі і цэнтральнай часткі горада.
Самыя старажытныя фрагменты керамікі былі атрыманы на тэрыторыі касцёла, за выключэннем замка (адзінкавыя артэфакты часоў ранняга жалезнага веку i XI-XIII стст.). Нешматлікія фрагменты керамічных начынняў датуюцца XIV-XV стст. Наяўнасць матэрыялаў канца XV-XVI ст. ускосна пацвярджае магчымасць размяшчэння тут аднаго з “двароў” - протазамкаў.
Матэрыялы з кіатэатра “Радзіма” паказалі, што гэта тэрыторыя была адведзена пад палеткі. Былі зафіксаваны фрагменты керамічнага начыння канца XVІІІ-XIX ст., донца шкляной бутэлькi XVIII ст. i меднае раменнае кальцо, хутчэй за усё, ад конскай падпругі. На мацерыку прасочваюцца сляды або раслін, пасаджаных радкамі, барознамі, або колышкаў ад агароджы, якую з цягам часу пераносілі.
Тэрыторыя паміж праваслаўным храмам i гандлёвай плошчай была інтэнсіўна забудавана на працягу ўсяго свайго існавання. Па паўднёвым кpai гандлёвай плошчы ішлі мураваныя гандлёвыя рады. Рэшта цагляных падмуркаў былі выяўлены ў час будаўнічых работ 2013 г. Сярод матэрыялаў (побытавая і будаўнічая кераміка, вырабы з жалеза i шкла) дамінуюць артэфакты XVII-XIX ст. (побытавы керамічны i шкляны посуд, аптэчны посуд).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён