зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Культурны слой гістарычнай часткі г. Глуска

Культурны слой гістарычнай часткі г. Глуска

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513В000405

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХVІ стагоддзе - XVIII стагоддзе

Апісанне

Пачаткам навуковага вывучэння трэба лічыць даследаванні А. Рынейскага ў 1930 годзе ў час яго археалагічных разведак па рацэ Пціч. Ім вынайдзена найбольш старажытная стаянка каменнага веку і селішча жалезнага веку на паўднёва-ўсходняй ускраіне сучаснага Глуска, даследавана замчышча і прылягаючая да яго тэрыторыя, складзены план замка. У 1964 годзе замак аглядаў Л. Д. Побаль. Згодна яго меркаванняў, замак і мястэчка ўзніклі на месцы гарадзішча ранняга жалезнага веку і эпохі старажытнай Русі (што абвяргаецца сучаснымі археалагічнымі даследваннямі І. У. Ганецкай). У 1986 годзе замак і навыкольныя тэрыторыі аглядаў М. М. Крывальцэвіч, ім знойдзена стаянка каменнага і бронзавага вякоў на левым беразе ракі Пціч, насупраць мястэчка, ва ўрочышчы Дубень (Пяскі). 

Першае грунтоўнае археалагічнае даследаванне правёў у 1988 годзе Г. Н. Сагановіч, ім зроблена шурфаванне і археалагічны нагляд над правядзеннем земляных работ на тэрыторыі замка (ў час пабудовы там спартыўнага комплекса) і на вуліцы Камсамольскай. Тры шурфы агульнай плошчай 12 метраў квадратных у заходняй і паўднёва-ўсходняй частцы замчышча выявілі добра захаваўшыся культурны слой, былі знойдзены два археалагічныя аб’екты, ідэнтыфікаваць і датаваць каторыя ў той час не ўдалося. Зробленыя знаходкі паклалі пачатак вывучэнню матэрыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва замка і мястэчка.

Пытаннямі, звязанымі галоўным чынам з замкавай архітэктурай, цікавіўся гісторык архітэктуры Ю. А. Якімовіч. На аснове архіўных матэрыялаў і вынікаў раскопак Г. М. Сагановіча найбольш падрабязнае апісанне замка, асаблівасцей яго фартыфікацыі і сувязей замка з мястэчкам і воласцю зрабіў М. А. Ткачоў. У розны час і з рознымі мэтамі агляд рабілі М. І. Лашанкоў і Н. М. Дубіцкая (1990, 1993, 1999 гг.), Л. В. Калядзінскі, В. Ф. Капыцін.

Старонка