зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Купалаўскi мемарыяльны запаведнiк "Вязынка" - радзiма Янкi Купалы

Купалаўскi мемарыяльны запаведнiк "Вязынка" - радзiма Янкi Купалы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Б000299

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1882 год

Апісанне

Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” – радзіма Я.Купалы знаходзіцца ў вёсцы Вязынка. Створаны паводле пастановы Савета Міністраў БССР ад 05.04.1972г. да 90-годдзя з дня нараджэння паэта. Агульная плошча 21 га. На тэрыторыі запаведніка знаходзіцца хата, у якой нарадзіўся паэт, хатка дваровых, гарадзішчы 2-5 ст. н.э., сажалка, крыніца, валуны з высечанымі на іх радкамі верашаў паэта, частка старога саду былога фальварка, пасадкі дубовага гаю, зробленыя беларускімі пісьменнікамі да 100-годдзя з дня нараджэння паэта, канцэртная эстрада. У цэнтры запаведніка стаіць бронзавы бюст Янкі Купалы (1972 г., скульптар З.Азгур). 

Хата, дзе жылі Луцэвічы і нарадзіўся паэт, пабудавана 1820 годзе, у 1971-72 г.г. рэстаўрыравана, з 1948 г. тут працуе філіял Літаратурнага музея Я.Купалы. Плошча экспазіцыі 185 м2, каля 500 экспанатаў. У мемарыяльным пакоі захоўваюцца некаторыя асабістыя рэчы бацькоў паэта, прылады працы, мэбля, посуд і інш. Дэманструюцца таксама копіі архіўных дакументаў, аўтабіяграфічных матэрыялаў, фотаздымкі, якія адлюстроўваюць дзіцячыя і юнацкія гады паэта. 

Філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы з'яўляецца першым і найбольш вядомым з усіх філіяў музея. Утвораны ў жніўні 1945 года. Ініцыятарам увекавечання месца, дзе нарадзіўся вялікі беларускі паэт, была яго жонка і першы дырэктар музея Янкі Купалы Уладзіслава Луцэвіч. Мемарыяльная дошка была ўсталявана на доме паэта 30 чэрвеня 1946 года. 

Старонка