Шыфр
213В000275
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Х ст. - ХІІІ ст.
Апісанне
Курган знаходзіцца за 1,5 км на ўсход ад вёскі, у лесе, каля лясной дарогі. Вядомы пад назвай Валатоўка. У плане чатырохвугольны, памерам 12×14 м, вышынёй 1,8 м, вакол насыпу раўкі.
З заходняга боку кургана ёсць яма штучнага паходжання (верагодна, чорныя капацелі). Праз сярэдзіну кургана праходзіць лясная дарога, з-за чаго цэнтральная верхняя частка кургана мае пашкоджанне.
Тэрыторыя кургана паросла невялікімі дрэвамі. Дарог і пад’езду няма.