Шыфр
513В000209
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
VІІ ст. да н.э. – ІІ ст. н.э. - ІХ–ХІІІ стст.
Апісанне
Селішча ранняга жалезнага веку і эпохі Старажытнай Русі на левым беразе р. Друць, за 0,1 км на поўнач ад кургана, побач з гарадзішчам, ва ўрочышчы Гарадок.
Культурны пласт магутнасцю 10–15 см прасочваецца ў абрыве ракі на працягу 200 м. Сабраны фрагменты грубалепнай керамікі, у тым ліку слаба адагнуты венчык з насечкамі па краі і абломкі сасудаў са штрыхоўкай і расчэсамі. Тут жа сустракаюцца фрагменты ганчарнай керамікі з лінейным і хвалістым арнаментам.