Шыфр
411Д000405
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1924 - 1931 гг.
Курган Бессмяротнасці знаходзіцца на вул. Малы Замак, на Замкавай гары. Навагрудак цесна звязаны з жыццёвым і творчым шляхам класіка польскай літаратуры, дзеяча вызваленчага руху А.Міцкевіча. Паэт нарадзіўся паблізу ад Навагрудка. на хутары Завоссе. У Навагрудку прайшлі яго дзіцячыя гады, тут у 1815 г. скончыў дамініканскую школу. У Навагрудку адбываюцца падзеі, якія апісаны паэтам у паэмах “Мешка, князь Навагрудка”, “Гражына”. Падзеі, што адбыліся ў ваколіцах апісаны у паэме “Пан Тадэвуш”. Таму і выбраны гэты горад месцам для мемарыяльнага Кургана.
Земляны курган насыпаны недалёка ад замка. Зямлю бралі з раскопаў на замку. Ля падножжа кургана пастаўлена стэла з надпісам-прысвячэннем.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён